Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту пачалі расьці на фоне дамоўленасьці краін OPEC аб скарачэньні здабычы


На перамовах у Вене краіны OPEC дамовіліся аб скарачэньні здабычы нафты да 32,5 млн барэляў у суткі. Пагадненьне заклікае краіны, якія не ўваходзяць у картэль, таксама зьнізіць сутачную здабычу.

Краіны OPEC пагадзіліся зьнізіць здабычу да 32,5 млн барэляў у суткі пачынаючы са студзеня 2017 году, паведаміў міністар нафты Ірану Біджан Зангане журналістам пасьля сустрэчы на міністэрскім узроўні ў Вене.

Сябры OPEC дамовіліся аб зьніжэньні нафтаздабычы ўпершыню з 2008 году, адзначае РБК.

Краінам, якія не ўваходзяць у OPEC, прапанавана скараціць нафтаздабычу на 600 тысяч барэляў у суткі. Кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак ужо заявіў, што Расея гатовая далучыцца да пагадненьня.

Міжнародная арганізацыя OPEC створаная для кантролю квот на здабычу нафты для краін-экспартэраў. Краіны — сябры OPEC, сярод якіх Саудаўская Арабія, Катар і Іран, кантралююць каля 2/3 усясьветных запасаў нафты.

Картэль вырашыў скараціць здабычу нафты на паўгода. На фоне дасягнутых у Вене дамоўленасьцяў цэны на нафту ў сераду вырасьлі на 8,2%, і ўвечары фʼючэрсы на нафту гатунку Brent гандляваліся каля адзнакі 51,2 даляра за барэль, паведамляе Forbes.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG