Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва Amaq: Напад у Агаё зрабіў «салдат Ісламскай дзяржавы»


Агенцтва навінаў Amaq, якое шэраг экспэртаў лічаць зьвязаным з групоўкай «Ісламская дзяржава», паведаміла што напад ва Ўнівэрсытэце Агаё ў ЗША 28 лістапада зрабіў «салдат Ісламскай дзяржавы».

Amaq, спасылаючыся на крыніцу з «Ісламскай дзяржавы», піша, што напад быў зроблены «на заклік зрабіць аб’ектам атакі грамадзян краін міжнароднай кааліцыі».

Раней амэрыканская паліцыя паведаміла, што справа аб нападзе расьсьледуецца як выпадак тэрарызму.

Сьведкі паведамляюць, што нападнік, якога апазналі як народжанага ў Самалі 18-гадовага студэнта-мусульманіна Абдула Разака Алі Артана, на вялікай хуткасьці наехаў аўтамабілем на пешаходаў, якія ішлі па ходніку на тэрыторыі ўнівэрсытэту. Потым ён выскачыў з машыны з нажом у руцэ і пачаў рэзаць людзей. Адзін са сьведкаў расказаў, што нападнік рабіў усё гэта «цалкам моўчкі».

Прадстаўнік унівэрсытэцкай паліцыі застрэліў нападніка пасьля таго, як той ня выканаў загад кінуць нож.

11 чалавек былі шпіталізаваныя, адзін зь іх у крытычным стане.

Артан быў уцекачом з Самалі і атрымаў афіцыйны від на жыхарства ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG