Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Мэта турэцкай апэрацыі ў Сырыі — пакласьці канец праўленьню Асада


Рэджэп Таіп Эрдаган.
Рэджэп Таіп Эрдаган.

Турэцкія вайскоўцы ўлетку пачалі апэрацыю ў Сырыі, каб пакласьці канец праўленьню сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада, заявіў 29 лістапада прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

«Паводле маіх ацэнак, у Сырыі загінуў амаль 1 мільён чалавек. Гэтыя сьмерці ўсё яшчэ працягваюцца бяз выняткаў для дзяцей, жанчын і мужчын. Дзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый? Што яна робіць? Ці ёсьць яна ў Іраку? Не. Мы заклікалі да цярпеньня, але урэшце гэта немагчыма было трываць, і нам давялося увайсьці ў Сырыю разам з Свабоднай сірыйскай арміяй [FSA],» цытуе выступленьне Эрдагана на канфэрэнцыі ў Стамбуле турэцкае выданьне Hurriyet Daily News.

«Чаму мы ўвайшлі [на тэрыторыю Сырыі]? Мы не паклалі вока на сырыйскую зямлю. Пытаньне ў тым, каб аддаць зямлю яе сапраўдным гаспадарам. Гэта значыць, мы там, каб ўсталяваць справядлівасьць. Мы ўвайшлі туды, каб скончыць праўленьне тырана аль-Асада, які тэрарызуе [насельніцтва] з дапамогай дзяржаўнага тэрору»

Турэцкія ўзброеныя сілы пачалі апэрацыю ў Сырыі 24 жніўня. Асноўнай мэтай называўся намер ачысьціць памежныя раёны ад ваяўнікоў «Ісламскай дзяржавы» і курдзкіх узброеных фармаваньняў, якія Анкара лічыць зьвязанымі з забароненай у Турэччыне Рабочай партыяй Курдыстану (PKK).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG