Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белаазёрскія актывісты дамагаюцца рамонту аварыйнага ўчастку дарогі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Белаазёрску актывісты кампаніі «За наш горад» заяўляюць, што працягнуць дамагацца рамонту аварыйнага ўчастку мясцовай гарадзкой дарогі.

Як паведаміў мясцовы актывіст кампаніі, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Кузьмін, гаворка ідзе пра ўчастак дарогі ад вуліцы Энэргетыкаў да вуліцы Пушкіна. Пад зваротам да ўладаў з патрабаваньнем правесьці яго рэканструкцыю падпісаліся больш за тысячу жыхароў Белаазёрску.

Паводле слоў Кузьміна, у дакумэнце гаварылася, што гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане: ямы, калдобіны, няроўнасьці, няма тратуарнага пакрыцьця, дарожнай разьметкі, падзелу палос руху. Акрамя таго, у выніку правалу асфальту ўтварылася яма памерам некалькі мэтраў, якая паступова пашыраецца пасьля дажджоў. Усё гэта стварае пагрозу для жыцьця і здароўя соцень людзей.

«Гэты зварот мы спачатку накіравалі ў Белаазёрскі гарвыканкам, затым — Бярозаўскі райвыканкам. З атрыманых намі адказаў вынікала: гэты ўчастак ня быў рэканструяваны празь недахоп фінансавых сродкаў», — дапоўніў Кузьмін.

Бярозаўскі райвыканкам паведаміў, што праектна-каштарысная дакумэнтацыя на такія працы рабілася тройчы. Але ў адказе гаворыцца, што ў сувязі з адсутнасьцю неабходных фінансавых сродкаў пасьля завяршэньня комплексу работ на каналізацыйных сетках будуць выкананыя толькі аднаўленчыя работы ў месцах іх правядзеньня.

«Мы лічым, што рамонт гэтага аварыйнага ўчастку дарогі ў поўным аб’ёме ў адпаведнасьці з Патрабаваньнем да эксплёатацыйнага стану... неабходна выканаць найбліжэйшым часам. І будзем скардзіцца ў Берасьцейскі аблвыканкам і абласную Дзяржаўную аўтаінспэкцыю», — заявіў Кузьмін у інтэрвію агенцтву БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG