Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Роўна 20 гадоў таму зь Беларусі ў Расею вывезьлі апошнія ядзерныя ракеты


Ракета "Тополь М" стартуе з расейскага касмадрому Плясецк. 2014 год.

27 лістапада 1996 году з чыгуначнай станцыі Яцукі ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў Расію быў адпраўлены апошні эшалён зь міжкантынэнтальнымі балістычнымі ракетамі РС-12М «Тополь». Пасьля гэтага Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.

Тады ва ўрачыстай цырымоніі ў Яцуках удзельнічалі прадстаўнікі ўладных структур Беларусі і Расеі, высокапастаўленыя вайскоўцы дзьвюх краін. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не прыехаў. Пазьней ён неаднаразова заяўляў, што шкадуе аб вывадзе міжкантынэнтальных балістычных ракет.

У прыватнасьці, на прэсавай канфэрэнцыі расейскім рэгіянальным СМІ ў Менску 17 кастрычніка 2014 году вывад з тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі Лукашэнка назваў самай сур’ёзнай памылкай свайго прэзыдэнцтва.

«Я шкадую пра гэта, — калі мы вывелі ядзерную зброю з Беларусі», — заявіў тады кіраўнік дзяржавы. «І мы гэта зрабілі абсалютна бясплатна, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Я павінен быў выконваць дамоўленасьці, прынятыя да мяне. Гэта абавязкова».

Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што мог бы дамоваў і не прытрымлівацца:

«У той блытаніне, у тым, што тады было, ніхто б на мяне празьмерна не націснуў. Калі б ня Ельцын, можа быць, я б так і паступіў. Але яго камарыльля, яна яго пастаянна падштурхоўвала».

Лукашэнка нагадаў, што для краіны тады былі цяжкія часы: «Няма ні газу, ні нафты, голая краіна. Нічога няма». Ён распавёў, што яго пераконваў вывесьці зброю і прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма:

«Кучма сказаў, ну што ты, Саша, чапляесься за гэтую зброю. Мы яе абслужыць ня зможам».

«Цяпер з вышыні пражытага я бачу: усё б мы абслужылі, усё б было нармальна, — заявіў тады Лукашэнка. — І намі б ніхто не камандаваў і не патураў, як цяпер».

Беларусь упершыню заявіла пра намер зрабіць сваю тэрыторыю бязьядзернай зонай ў 1990 годзе ў дэклярацыі «Аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь». Падпісаўшы ў 1992 годзе Лісабонскі пратакол, Беларусь аформіла членства ў Дагаворы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (ДСНУ). Гэты крок быў непарыўна зьвязаны з прыняцьцем найважнейшага палітычнага рашэньня аб далучэньні Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі ў якасьці дзяржавы, якая не валодае ядзернай зброяй.

У ліпені 1993 году Беларусь афіцыйна далучылася да ДНЯЗ, стаўшы першай дзяржавай, якая добраахвотна адмовілася ад магчымасьці валоданьня ядзернай зброяй, якая засталася пасьля распаду СССР.

У МЗС Беларусі цяпер падкрэсьліваюць, што Беларусь адмовілася ад валоданьня самым сучасным ваенным ядзерным патэнцыялам без усялякіх папярэдніх умоў і агаворак. Тым самым краіна фактычна паклала пачатак працэсу ўрэгуляваньня пытаньняў ядзернага раззбраеньня на постсавецкай прасторы ў інтарэсах міжнароднага міру і бясьпекі.

Вітаючы факт далучэньня Беларусі да ДНЯЗ у якасьці няядзернай дзяржавы, Вялікабрытанія, Расея і ЗША выдалі Беларусі гарантыі бясьпекі, зафіксаваўшы свае абавязаньні Будапэшцкім мэмарандуме 5 сьнежня 1994 году.

Пра гадавіну вываду нагадвае сёньня агенцтва БелаПАН.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч

Апошнія навіны

усе навіны за дзень >
XS
SM
MD
LG