Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША паведаміла пра першага загінулага ў Сырыі амэрыканскага салдата


Пэнтагон паведаміў, што першым загінулым у ходзе ўзброенага канфлікту ў Сырыі стаў марак, які быў спэцыялістам па ўтылізацыі выбухоўкі.

У заяве міністэрства абароны ЗША 25 лістапада ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра 42-гадовага старшыну Скота Дэйтана, родам з горада Вудбрыдж у штаце Вірджынія.

Паведамляецца, што Дэйтан быў сябрам брыгады па абясшкоджваньні бомбаў і ўдзельнічаў у апэрацыях шматнацыянальных сілаў супраць баевікоў у рэгіёне.

Ён загінуў 24 лістапада пасьля раненьня, атрыманага ад падрыву самаробнай выбухоўкі ў раёне горада Айн-Іса на поўначы Сырыі.

Дэйтан стаў першым вайскоўцам ЗША, забітым у Сырыі, з моманту разгортваньня кантынгенту сілаў спэцыяльных апэрацыяў у краіне ў кастрычніку 2015 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG