Тым ня менш, рэкордна высокая працягласьць жыцьця не заўсёды азначае здаровае жыцьцё. Каля 50 мільёнаў чалавек у ЭЗ пакутуюць ад шэрагу хранічных захворваньняў (інфарктаў, інсультаў, дыябэту, раку, рэсьпіратарных захворваньняў), і больш за паўмільёна людзей працаздольнага ўзросту паміраюць ад іх кожны год, з-за чаго эканоміка ЭЗ губляе каля 115 мільярдаў эўра штогод.
Акрамя таго, 16% дарослага насельніцтва ЭЗ пакутуюць атлусьценьнем, у параўнаньні з 11% у 2000 годзе.
Паводле справаздачы ААН, ад 2000 па 2015 год чаканая працягласьць жыцьця на сьвеце павялічылася на пяць гадоў. Самая высокая сярэдняя працягласьць жыцьця жанчын — 86,8 гадоў — у Японіі. Самая высокая сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын — 81,3 гадоў — у Швэйцарыі.
У Беларусі працягласьць жыцьця жанчын складае 78 гадоў, а мужчын — 66.