На мінулым тыдні жыхары гораду Харманлі выйшлі на дэманстрацыю, патрабуючы ліквідаваць цэнтар для ўцекачоў пасьля таго, як мясцовыя СМІ выказалі здагадку аб наяўнасьці там крыніцы інфэкцыйных скураных захворваньняў. Прадстаўнікі ўлады абверглі гэтыя паведамленьні, але карантын увялі.
Лягер у Харманлі — самы вялікі ў Баўгарыі. Там знаходзяцца каля трох тысяч мігрантаў з Аўганістану.