Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар Інстытуту гісторыі: на Захадзе створана сыстэма фальсыфікацыі гісторыі ІІ Сусьветнай вайны


Брытанская карыкатура 1930-х гадоў
Брытанская карыкатура 1930-х гадоў

Дырэктар Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч абвінаваціў Захад у фальсыфікацыі гісторыі Другой сусьветнай вайны.

Газэта «Зьвязда» апублікавала выказваньне кандыдата гістарычных навук з нагоды дамоўленасьці паміж МЗС Беларусі і Расеі па супрацьдзеяньні спробам перагляду вынікаў Другой сусьветнай вайны.

— На Захадзе фактычна створана сыстэма па прасоўваньні перакручанага погляду на падзеі Другой сусьветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Існуе нават палітычны заказ на прапаганду такіх поглядаў праз грамадзкія арганізацыі і сыстэму адукацыі.

Паводле дырэктара Інстытуту гісторыі, «выпрацаваць імунітэт» да спроб фальсыфікацыі гісторыі Беларусь можа толькі дзякуючы супрацоўніцтву з Расеяй. Ён прывёў у прыклад узаемадзеяньне Акадэміі навук у гэтай галіне, між іншым, з расейскім фондам «Историческая память» і прадстаўніцтвам «Россатрудничество» ў Беларусі.

Агенцтва «Россатрудничество» было створана прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным для распаўсюджваньня за мяжой аб’ектыўнага ўяўленьня аб сучаснай Расеі.

Фонд «Историческая память» выдае літаратуру, прысьвечаную ваеннай тэматыцы. Сярод апошніх публікацый фонду: «Ні кацапа, ні жыда, ні ляха. Нацыянальнае пытаньне ў ідэалёгіі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў», «Прыбалтыйскі пляцдарм. Вяртаньне Савецкага Саюза на берагі Балтыйскага мора», «Пратэктарат Літва. Таемнае супрацоўніцтва з нацыстамі і нерэалізаваны сцэнар страты літоўскай незалежнасьці», «Сучасная эўрапейская этнакратыя: Парушэньне правоў нацыянальных меншасьцяў у Эстоніі і Латвіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG