Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве пратэставалі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў


У нядзелю ў сталіцы Малдовы Кішынёве прыхільнікі Маі Санду выйшлі з пратэстам у цэнтар гораду, выступаючы супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 13 лiстапада, у якіх ЦВК абвясьціў пераможцам лідэра прарасейскай сацыялістычнай партыі Ігара Дадона.

Актывісты трымалі ў руках сьцягі і плякаты з надпісамі: «Далоў Дадона», «Мы хочам 3-га туру» і іншыя.

Пратэстоўцы заявілі, што працягнуць акцыі і ў далейшым як у Кішынёве, так і ў іншых гарадах Малдовы.

У той жа час сама Майя Санду напярэдадні на старонцы ў Facebook напісала, што пакуль выступае за прававы мэтад барацьбы ў вызначэньні вынікаў выбараў.

13 лістапада ў Малдове адбыліся прэзыдэнцкія выбары. ЦВК паведаміла, што большасьць галасоў выбаршчыкаў атрымаў прарасейскі кандыдат Ігар Дадон — больш за 52%, тады як яго праэўрапейскі настроеная апанэнтка Мая Санду — каля 47%.

Але былі некаторыя грамадзяне Малдовы, якія не змаглі прагаласаваць у дыпляматычных прадстаўніцтвах краіны ў Лёндане, Бухарэсьце, Маскве ды іншых гарадах, таму што арганізатары выбараў ня адправілі дастатковую колькасьць бюлетэняў.

Мая Санду заявіла пра абскарджаньне вынікаў выбараў, а Ігар Дадон выказаў шкадаваньне, што ягоная суперніца «не прызнае паразу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG