Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 лістапада: Міжнародны дзень студэнта, працяг суду над Барбашынскім


Суд над Іванам Барбашынскім. 16 лістапада 2016 году
Суд над Іванам Барбашынскім. 16 лістапада 2016 году

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Слуцак — у раённым судзе працяг судовага працэсу ў справе Іван Барбашынскага, якога абвінавачваюць у зьбіцьці міліцыянтаў.

Ягоны старэйшы брат Ігар памёр 20 верасьня ў камэры Жодзінскага СІЗА № 1, на целе было 17 крывападцёкаў. Барбашынскі правёў 5 месяцаў зьняволеньня пад сьледзтвам. «У Жодзінскім СIЗА людзі валяюцца па падвалах без прытомнасьці. Усе, хто там знаходзіцца, — у небясьпецы».

Менск — Дзень студэнта разам з гуртом «Čas Łajna». Бар «Графіці» (завулак Калініна, 16).

Менск — ў рамках #ТолькіУверхТУР’а канцэрт музычнага праекту Андрэя Сянькевіча. TNT ROCK CLUB (вул. Рэвалюцыйная,9). Пачатак 20.30.

Берасьце — прэзэнтацыя новага раману Віктара Марціновіча «Возера радасьці». Тайм-клюб HIGH VOLTAGE (вул. Дзяржынскага, 50), пачатак а 19-ай.

У гісторыі:

1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.

1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1989 — у Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі».

1991 — Кангрэс ЗША ўхваляе пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.

У гэты дзень нарадзіліся:

9 — Ціт Флавій Вэспасіян, рымскі імпэратар.

1828 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1942 — Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1796 — Кацярына II, расейская імпэратрыца.

1917 — Агюст Радэн, францускі скульптар.

2013 — Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.

Цытата:

«Свабода нічога ня вартая, калі яна не заключае ў сабе свабоды памыляцца».

Махатма Гандзі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG