Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Боб Дылан не паедзе ў Стакгольм па Нобэлеўскую прэмію


Боб Дылан
Боб Дылан

Сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, амэрыканскі паэт і сьпявак Боб Дылан не паедзе ў Швэцыю, каб асабіста атрымаць прэмію.

Швэдзкая акадэмія, якая прысуджае прэмію, паведаміла, што атрымала «асабісты ліст», дзе тлумачыцца, што Дылан ня зможа прыехаць на цырымонію ў наступным месяцы «праз папярэднія абавязаньні». Паведамляецца, што ў лісьце 75-гадовы Дылан кажа пра «вялікі гонар» у сувязі з узнагародай і выказвае шкадаваньне, што ня здолее атрымаць яе асабіста.

Як паведамляе Бі-бі-сі, Дылан будзе ня першым ляўрэатам за апошнія гады, хто не прыехаў на цырымонію. Раней тое ж адбылося з ляўрэатамі 2005 і 2007 году — Гаральдам Пінтэрам і Дорыс Лэсінг.

«Прэмія ўсё адно належыць ім, гэтак жа як Бобу Дылану, — гаворыцца ў заяве акадэміі. — Мы чакаем Нобэлеўскую лекцыю Боба Дылана, якую ён мае правесьці — гэта адзінае патрабаваньне — цягам шасьці месяцаў, пачынаючы ад 10 сьнежня 2016 году».

У інтэрвію брытанскай газэце The Telegraph у кастрычніку Дылан паведамляў пра намер прысутнічаць на цырымоніі ўручэньня прэміі ў Стакгольме 10 сьнежня. «Я высока цаню аказаны мне гонар», — сказаў Дылан тады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG