Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча ў вярхах: Сьвятлана Алексіевіч і Герта Мюлер у Мюнхэне


На мінулым тыдні ў рамках Мюнхэнскага літаратурнага фэстывалю сустрэліся дзьве ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі і Герта Мюлер зь Нямеччыны.

«Сустрэчай у вярхах» (ein Gipfeltreffen) назвала выданьне Süddeutsche Zeitung размову дзьвюх нобэлеўскіх ляўрэатак у Мюнхэнскім унівэрсытэце Людвіга-Максыміліяна. Сустрэча мела назоў «Мова і паэзія ў дыктатуры».

Нямецкая газэта адзначае, што ў творчасьці Мюлер і Алексіевіч, якія ў Мюнхэне сустрэліся ўпершыню, назіраецца адзін агульны матыў: жыцьцё ва ўмовах дыктатуры.

Мюлер нарадзілася ў 1953 годзе ў Румыніі, зьехала адтуль у Нямеччыну ў 1987. У 2009 годзе ёй прысудзілі Нобэлеўскую прэмію за літаратуру. У такіх раманах як «Heute wär ich mir lieber nicht begegnet» (Лепш бы я сябе сёньня не сустракала, 1994) і «Atemschaukel» (Арэлі дыханьня, 2009) Мюлер апісвала досьвед жыцьця пад дыктатурай у Румыніі.

Алексіевіч, адзначае газэта, піша пра дэфармацыі савецкага чалавека дыктатарскай сыстэмай па сёньняшні дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG