Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў «закруціць» вэртыкаль улады: трэба навучыцца зарабляць грошы


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка патрабуе ад кіраўнікоў усёй вэртыкалі ўлады арыентаваць прадпрыемства на эфэктыўную працу і самастойнае зарабляньне сродкаў без разьліку на бюджэтныя рэсурсы.

Як перадае БелТА, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што ў рашэньні праблемы эканамічнай эфэктыўнасьці павінна быць задзейнічаная ўся вэртыкаль улады, пачынаючы ад кіраўніка пасялковага савета.

«Мы павінны дакладна вызначыцца, хто і чым павінен займацца. Старшыня пасялковага савета павінен быць гаспадаром на гэтай зямлі. У частцы вытворчасьці ён павінен мець пэўныя функцыі і паўнамоцтвы. Але вэртыкаль павінна працаваць. І трэба навучыцца зарабляць грошы. Гэтую вэртыкаль мы закруцім так, што яна дзень і ноч будзе вярцецца-круціцца, але вынік прыносіць», — заявіў ён на нарадзе аб пэрспэктывах разьвіцьця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў.

Лукашэнка падкрэсьліў, што недапушчальна, калі ён прыходзіць у цэх прадпрыемства або арганізацыі, цікавіцца пэрспэктыўным плянам разьвіцьця, але не атрымлівае выразнага адказу. «Яны прывыклі да бюджэту, што грошы ім дадуць. Прыходзяць сюды на працу, капейкі гэтыя зарабляюць і ня ведаюць, што будзе заўтра», — канстатаваў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG