Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі за год зьнізіліся больш чым на чвэрць


За студзень-верасень 2016 году ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі замежныя інвэстары ўклалі 6,3 мільярда даляраў інвэстыцыяў.

Гэты паказьнік за аналягічны леташні пэрыяд склаў 8,7 млрд. Такім чынам, за год абʼём замежных інвэстыцыяў зьнізіўся на 2,4 млрд даляраў, піша БелаПАН.

За дзевяць месяцаў бягучага году асноўнымі інвэстарамі былі арганізацыі з Расейскай Фэдэрацыі (49,1% ад усіх інвэстыцый), Вялікай Брытаніі (18,7%), Кіпру (7,8%).

Паступленьне прамых замежных інвэстыцыяў склала 5,1 млрд даляраў (у мінулым годзе — 5,5 млрд), або 81,6% ад усіх замежных інвэстыцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG