Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курсы акцыяў на Ўол-стрыт падняліся да рэкорднага ўзроўню


Курсы акцыяў на Нью-Ёрскай фондавай біржы ўзьняліся 10 лістапада да рэкорднага ўзроўню. Індэкс Dow Jones, які ахоплівае 30 вядучых амэрыканскіх кампаніяў, вырас больш як на 1 працэнт, дасягнуўшы адзнакі 18,807 пунктаў.

Каціроўкі рэзка ўзьняліся і на таргах у сераду, на наступны дзень пасьля перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах. Лічыцца, што біржа такім чынам прадэманстравала, нарэшце, давер да Трампа. Гэта кантрастуе з паводзінамі інвэстараў падчас перадвыбарнай кампаніі: яны скідвалі акцыі штораз, калі рэйтынг кандыдата рэспубліканцаў узьнімаўся ў апытаньнях грамадзкай думкі.

Сярод пацярпелых у чацьвер апынуўся сэктар высокатэхналягічных кампаніяў. Facebook, Netflix, Amazon адчувальна панізіліся ў кошце, што можа адлюстроўваць крытыку, якую абраны прэзыдэнт абрынуў на ўвесь амэрыканскі сэктар перадавых тэхналёгіяў за падтрымку глябальнага свабоднага гандлю.

Дональд Трамп абяцаў скараціць падаткі, павялічыць асыгнаваньні на абарону, а таксама на мадэрнізацыю аб’ектаў транспартнай інфраструктуры. Інвэстары баяцца, што такая палітыка можа прывесьці да росту інфляцыі. Адказам на гэтую боязь стала павышэньне працэнтнай стаўкі па 10-гадовых і 30-гадовых аблігацыях дзяржаўнай пазыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG