Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты знайшлі міжземнаморскую вілу Парашэнкі


Маёмасьць Пятра Парашэнкі на беразе Міжземнага мора ў горадзе Атал-Ісдабе ў муніцыпалітэце Эстэпона на поўдні Гішпаніі.
Маёмасьць Пятра Парашэнкі на беразе Міжземнага мора ў горадзе Атал-Ісдабе ў муніцыпалітэце Эстэпона на поўдні Гішпаніі.

Журналісты праграмы «Схемы» (украінскай службы Радыё Свабода) выявілі вілу Парашэнкі на Міжземным моры.

Паводле іх дадзеных, сядзіба, запісаная на фірму Feruvita SL, канчатковым уладальнікам якой зьяўляецца Парашэнка, ня ўнесена ў падатковую дэклярацыю ўкраінскага прэзыдэнта.

Віла набытая фірмай улетку 2008 году, калі Парашэнка ўзначальваў Раду Нацыянальнага банку Ўкраіны. Сярод суседзяў па віле журналісты знайшлі даўняга бізнэс-партнэра Парашэнкі і народнага дэпутата Ігара Кананенку, а таксама намесьніка сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Алега Гладкоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG