Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп узмацніў перавагу на выбарах у ЗША


Кандыдат на прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп узмацніў сваю перавагу ў адных з найбольш напружаных выбараў у амэрыканскай гісторыі. Ён перамог у ключавых штатах Агаё і Флорыда.

Кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан перамагла ў шэрагу паўночна-усходніх штатаў і працягвае змаганьне, але папярэднія лічбы паказваюць, што Трамп набірае больш галасоў у нявызначаных штатах, чым прадказвалі апытаньні.

Штабы кандыдатаў чакаюць вынікаў у такіх ключавых штатах як Пэнсыльванія і Паўночная Караліна.

У Вірджыніі, родным штаце кандыдата на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Тыма Кейна, чакалася ўпэўненая перамога Клінтан, але пакуль яна наперадзе з зусім невялікай розьніцай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG