Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падаў у суд на бюро рэгістрацыі выбарнікаў у Нэвадзе


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп падае ў суд на бюро рэгістрацыі выбарнікаў у акрузе Кларк, штат Нэвада, якое на мінулым тыдні падчас датэрміновага галасаваньня зачынілася на дзьве гадзіны пазьней, чым належала.

Згодна з законам штату Нэвада, усе выбарнікі, якія прыйшлі на ўчастак да моманту закрыцьця, павінны быць дапушчаныя да галасаваньня.

У пазове, пададзеным у мясцовы суд у панядзелак, сьцьвярджаецца, што супрацоўнікі бюро парушылі закон, бо дазвалялі людзям уставаць у чаргу на галасаваньне ўжо пасьля афіцыйнага закрыцьця ўчасткаў.

У акрузе Кларк, які ўключае ў сябе навакольлі Лас-Вэгаса, жыве мноства гішпанамоўных амэрыканцаў, адзначае CNN.

Традыцыйна гішпанамоўныя жыхары ЗША галасуюць за Дэмакратычную партыю, і заручыцца іхнаю падтрымкаю Трампу ў цяперашняй кампаніі не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG