Як сьцьвярджае тэлеканал, фільм «распавядае канкрэтныя гісторыі рэпрэсіяў дзетак, дае магчымасьць зразумець, чаму некаторыя адмаўляюць сам факт сталінскага тэрору, і пралівае сьвятло на маштабы бязьвінна загінулых ад камуністычнага рэжыму». У фільме выкарыстаныя малюнкі вязьняў ГУЛАГу, фондавыя матэрыялы і фатаздымкі віртуальнага музэю расейскага таварыства «Мемориал».
У стужцы сьцьвярджаецца, што беларускія дзеці былі ахвярамі рэпрэсіяў да пачатку 1950-х гадоў, толькі ў 1951–52 гадах з Заходняй Беларусі былі дэпартаваныя прынамсі 4500 дзяцей, і большасьць дэпартаваных «назаўсёды засталася ў зямлі лягераў, куды іх высылалі». Гісторык Ігар Кузьняцоў кажа, што ў 1927 годзе 47% вязьняў будучага ГУЛАГу складалі хлопцы ад 16 да 24 гадоў.