Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор Чарнагорыі: расейскія нацыяналісты рыхтавалі забойства прэм’ера


Рэчавыя доказы падрыхтоўкі змовы у Чарнагорыі
Рэчавыя доказы падрыхтоўкі змовы у Чарнагорыі

У Чарнагорыі за спробай захопу ўлады на парлямэнцкіх выбарах у мінулым месяцы стаялі расейскія нацыяналісты, яны мелі намер забіць прэм’ер-міністра Міла Джуканавіча.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву пракурора Чарнагорыі Мілівоя Катніча.

Па словах пракурора, які кіраваў расьсьледаваньнем змовы, арганізатары злачыннай групоўкі зьбіраліся зрынуць урад і, забіўшы кіраўніка ўрада, прывесьці апазыцыю да ўлады.

Катніч паведаміў, што падрыхтоўка тэрарыстычнай апэрацыі ішла на тэрыторыі Чарнагорыі, Сэрбіі і Расеі. Забіць прэм’ера павінен быў снайпэр. Гэтыя высновы, як заявіў генэральны пракурор Чарнагорыі, былі зроблены на аснове расьсьледаваньня спэцслужбаў Сэрбіі і Чарнагорыі. Улады Сэрбіі затрымалі некалькіх падазраваных у магчымых сувязях са змоўшчыкамі.

Паліцыя Чарнагорыі паведаміла ў дзень галасаваньня аб затрыманьні 20 грамадзян Сэрбіі, якія прыбылі ў гэтую краіну з мэтай арганізацыі тэрактаў, захопу дзяржустаноў і арышту прэм’ера Міла Джуканавіча. Пры гэтым арыштаваныя, як заяўляюць улады Сэрбіі і Чарнагорыі, не зьвязаныя з сэрбскімі афіцыйнымі структурамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG