Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы сакратар ЦВК Мікалай Лазавік


Мікалай Лазавік. 10 верасьня 2015 году.
Мікалай Лазавік. 10 верасьня 2015 году.

Былы сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік памёр 5 лістапада пасьля цяжкай хваробы, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.

Ад пасады сакратара Цэнтрвыбаркаму ён быў вызвалены 17 кастрычніка ўказам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 году. З 2006 па 2015 гады знаходзіўся ў сьпісе асобаў, якім быў забаронены ўезд у Эўразьвяз у сувязі з санкцыямі.

Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёну Менскай вобласьці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце, у 2003 годзе — асьпірантуру пры Акадэміі кіраваньня. Кандыдат эканамічных навук.

Ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, уваходзіў у камісію дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіраваньня. У 1996 годзе паставіў подпіс за імпічмэнт Аляксандра Лукашэнкі, але затым адклікаў яго і пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму аб пашырэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта перайшоў у Палату прадстаўнікоў першага скліканьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG