Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расеец спрабаваў увезьці ў Беларусь дыямэнты пад выглядам акварыюмнага жвіру


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Больш за дзевяць кіляграмаў дыямэнтаў пад выглядам жвіру для акварыюму спрабаваў незаконна ўвезьці ў Беларусь грамадзянін Расеі.

Ён паспрабаваў праехаць з дыямэнтамі праз пункт пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі.

«Сярод асабістых рэчаў кіроўцы, грамадзяніна РФ, у салёне аўтамабілю былі выяўлены крышталічныя камяні розных формаў, памераў і колераў, якія выклікалі падазрэньне ў мытнікаў. Нягледзячы на тлумачэньні кіроўцы, што крышталі — гэта жвір для акварыюму, яны былі сканфіскаваныя і накіраваныя на экспэртызу», — распавялі ў Мытным камітэце.

Экспэрт мытнай лябараторыі устанавіў, што «камяні для акварыюму» — папраўдзе малакамплектныя дыямэнты.

Папярэдне іхны кошт экспэрты ацанілі ў $ 450 тысячаў.

Згодна з рашэньнем суду Кастрычніцкага раёну Горадні, расеец быў аштрафаваны, дыямэнты — сканфіскаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG