Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане перад амбасадай Расеі — акцыя супраць вайны ў Сырыі


У Лёндане перад амбасадай Расеі адбылася акцыя пратэсту супраць вайны ў Сырыі. Удзельнікі акцыі прынесьлі да брамы адарваныя канечнасьці манэкенаў.

Як паведамляе Associated Press, каля двух дзясяткаў пратэстоўцаў сабраліся ля будынка расейскай амбасады ў Лёндане на знак пратэсту супраць выкарыстаньня Масквой ваенна-паветраных сілаў для падтрымкі ўраду Сырыі ў аблозе горада Алепа.

Пратэстоўцы кінулі канечнасьці манэкенаў перад будынкам амбасады, абвінаваціўшы Маскву ў зьдзяйсьненьні зьверстваў у найбуйнейшым горадзе Сырыі — Алепа. Два актывісты прыкавалі сябе да брамы амбасады.

Каля амбасады Расеі ў заходняй частцы Лёндану, 3 лістапада 2016 году
Каля амбасады Расеі ў заходняй частцы Лёндану, 3 лістапада 2016 году

Пратэстоўца Джон Данфард, які прыкаваў сябе да брамы, заявіў, што пратэстуе супраць «выкарыстаньня касэтных боепрыпасаў і бомбаў і іншых жудасных сродкаў, якія ўрад Расеі выкарыстоўвае ў Сырыі».

Як паведаміла пазьней амбасада, група дэманстрантаў у рамках акцыі пратэсту блякавала ўваход у консульскі аддзел. Амбасаду таксама атакавалі валам «пустых» званкоў, што прывяло да блякаваньня тэлефонных лініяў.

Амбасада Расеі выказала незадаволенасьць гэтай акцыяй, назваўшы яе старанна сплянаванай правакацыяй, якая была праведзеная пасьля прызыву кіраўніка МЗС Вялікай Брытаніі Барыса Джонсана «пратэставаць каля расейскіх амбасадаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG