Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 230 мігрантаў загінулі ў Міжземным моры


Больш за 230 мігрантаў загінулі ў выніку двух караблекрушэньняў каля берагоў Лібіі, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Ўпраўленьня ААН ў справах уцекачоў Карлёту Самі.

У Міжнароднай арганізацыі міграцыі паведамілі, што за 2016 год пры спробе перасячы Міжземнае мора загінулі 4220 чалавек.

У канцы кастрычніка ў ААН заявілі, што колькасьць мігрантаў, якія загінулі ў моры сёлета, хутчэй за ўсё, перавысіць лічбы 2015 году. Сярод прычын называлася новая тактыка арганізатараў іх незаконнай перавозкі, якія сталі выкарыстоўваць менш надзейныя лодкі, якія бяруць пры гэтым на борт больш за тысячу чалавек.

Таксама спэцыялісты ААН лічаць, што сьмяротнасьць сярод мігрантаў расьце ў выніку частковага перакрыцьця бясьпечнага маршруту з Турцыі ў Грэцыю, і заклікаюць стварыць нармальныя шляхі ўцёкаў з зонаў канфліктаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG