Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар «Малочнага сьвету» адпрэчыла інфармацыю пра незаконныя дамешкі сухога малака


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

1 лістапада ТАСС паведаміў, што супрацоўнікі Цьвярской міжабласной вэтэрынарнай лябараторыі ўпершыню выявілі незаконныя дабаўкі сухога малака ў прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расею чатырма малочнымі камбінатамі зь Беларусі — Менскім малочным заводам № 1, гомельскай «Мілкавітай», гарадзенскім «Малочным сьветам» і Маладзечанскім малочным камбінатам.

Паводле інфармацыі ТАСС, няякасны тавар здымаецца з абарачэньня.

«Упершыню спэцыялістам Цьвярской міжабласной вэтэрынарнай лябараторыі, якая ўваходзіць у склад міжрэгіянальнага Рассельгаснагляду, удалося лябараторным спосабам ідэнтыфікаваць сухое малако ў малацэ, заяўленым як «пітное незьбіранае». Тым самым былі парушаныя патрабаваньні тэхнічнага рэглямэнту «Пра бясьпеку малака і малочнай прадукцыі», — сказала ТАСС прадстаўніца ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Цьвярской і Пскоўскай абласьцях Натальля Бударава, дадаўшы, што «робяцца захады спыніць абарот няякасных партый прадукцыі» агульнай вагой больш за 100 тон.

Як тлумачаць спэцыялісты, давядзеньне незьбіранага малака да пэўнай тлустасьці павінна рабіцца абястлушчаным малаком, вырабленым з сырога каровінага малака, а не сухім малаком і вадой, як гэта робяць нядобрасумленныя вытворцы.

Генэральны дырэктар гарадзенскага заводу «Малочны сьвет» Марына Анікеева не пацьвердзіла Свабодзе інфармацыю пра незаконныя дамешкі сухога малака ў незьбіраным. Яна таксама паведаміла, што зьвесткі пра вынікі праверкі прадукцыі чатырох беларускіх заводаў былі прынятыя з сайту Рассельгаснагляду.

«Гэтая інфармацыя там знаходзілася толькі 35 хвілін, пасьля яе зьнялі афіцыйныя структуры. Але, відаць, расейскія СМІ пасьпелі яе перахапіць і цяпер тыражуюць. Калі вы хочаце нейкай „смажанай“ інфармацыі, то я вам яе даць не магу, я чалавек справы. Магу толькі сказаць, што на афіцыйных сайтах расейскіх ведамстваў гэтай інфармацыі больш няма, таму што яна ня ёсьць праўдзівай», — сказала Марына Анікеева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG