Вось 10 найлепшых лётнішчаў сьвету.
1. Singapore Changi International Airport, Singapore (SIN)
Сынгапурскі аэрапорт Changi прызнаны найлепшым каторы раз. Памежнікі частуюць пасажыраў цукеркамі. На лётнішчы можна адпачыць у масажным крэсьле або прайсьці працэдуру рыбатэрапіі, пагуляць на Xbox 360 альбо наведаць кінатэатар.
2. Seoul Incheon International Airport, South Korea (ICN)
Для пасажыраў там працуюць культурны цэнтар, кінатэатар, пляцоўкі для адпачынку, каток ці бясплатныя транзытныя туры. Паставіўшы на падзарадку дэвайсы, можна пайсьці ў бясплатны душ. Адзінае на што наракаюць пасажыры — гэта павольныя працэдуры бясьпекі
3. Tokyo Haneda International Airport, Japan (HND)
Лётнішча ў Токіё дзякуючы багацьцю нацыянальнага калярыту называюць японскім тэматычным паркам. Гэта аэрапорт выключнай чысьціні і эфэктыўнасьці. Там багата месцаў для сну, вельмі выгодныя лаўкі і гатэль.
4. Taipei Taoyuan International Airport, Taiwan (TPE)
На лётнішчы ёсьць некалькі тэматычных залаў, якія распавядаюць пра тайваньскую культуру. Гэты аэрапорт называюць самым творчым у сьвеце. Кожная брама прысьвечаная іншай тэме, пачынаючы ад аховы навакольнага асяродзьдзя да прадукцыі Sony, а таксама ад чайных крам да Hello Kitty. На лётнішчы прапануюць урокі каліграфіі альбо дэгустацыю мясцовай кухні.
5. Munich International Airport, Germany (MUC)
Пасажыры хваляць лётнішча ў Мюнхэне за эфэктыўную працу. Дабрацца ад адной брамы да іншай вельмі проста. Кожны пасажыр атрымлівае бясплатную ранішнюю каву. На лётнішчы шмат ціхіх зонаў, каютаў сну, міні-поле для гольфу, лядовы каток і нават кірмаш.
6. Osaka Kansai International Airport, Japan (KIX)
Гэта вельмі чысты і прасторны аэрапорт. Пасажырам даюць коўдры для сну на доўгіх лавах. Тут багата рэстаранаў, крамаў і бадай самая лепшая ў сьвеце назіральная пляцоўка.
7. Vancouver International Airport, Canada (YVR)
Лётнішча з ашаламляльнай архітэктурай. Вялікія крамы на любы бюджэт. Акварыюм, які распавядае пра жыцьцё ў паўночнай частцы Ціхага акіяну.
8. Helsinki Airport, Finland (HEL)
Выдатная архітэктура і прыемны пэрсанал. Бясплатныя зоны сну, адчыненыя 24 гадзіны ў суткі рэстараны.
9. Tallinn International Airport, Estonia (TLL)
Талінскае лётнішча называюць буцікам бізнэс-клясы. Гэта доказ таго, што добрыя рэчы прыходзяць у невялікіх ўпакоўках. Простая пляніроўка, сучасныя выгоды, кавярні, зручныя крэслы, зоны сну, бясплатны Wi-Fi і кароткія чэргі робяць яго адным з найлепшых аэрапортаў Эўропы.
10. Zurich Kloten International Airport, Switzerland (ZRH)
Выдатна арганізаваны і акуратны аэрапорт. Бездакорнае чыгуначнае злучэньне з горадам, чысьціня, залі для адпачынку, шыкоўныя рэстараны і крамы.