Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўная завінавачанасьць Беларусі вырасла з пачатку году на 1,5 млрд даляраў


На 1 кастрычніка 2016 году дзяржаўная завінавачанасьць Беларусі склала 36 млрд беларускіх рублёў, паведамляе Міністэрства фінансаў. З пачатку году яна вырасла на 3,1 млрд рублёў, альбо на 9,6%.

Зьнешняя дзяржаўная завінавачанасьць дасягнула 13,4 млрд рублёў, з пачатку году яна павялічылася на 977,8 млн даляраў, альбо на 7,9%. Беларусь пазычыла ў студзені-верасьні 1,5 млрд даляраў, зь іх 800 млрд у Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця, амаль 360 млн ва ўраду і банкаў Расеі, 287 млрд у банкаў Кітая, 95 млн у Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця і толькі 1,8 млн у Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця ды Паўночнага інвэстыцыйнага банку. Вярнулі пазыкаў на 690,7 млн даляраў.

Унутраная дзяржаўная завінавачанасьць склала 10,1 млрд рублёў, з пачатку году яна павялічылася на 0,4 млрд рублёў, альбо на 4,1%.

Тым часам валавая зьнешняя завінавачанасьць на 1 ліпеня 2016 году складала 38,215 млрд даляраў, зьнешняя дзяржаўная завінавачанасьць — толькі траціну ад гэтай сумы. З 2005 па 2015 год валавая зьнешняя завінавачанасьць Беларусі вырасла амаль у 8 разоў.

1 кастрычніка місія Міжнароднага валютнага фонду завяршыла працу. Пэрспэктывы атрыманьня Менскам трохмільярднага крэдыту ад МВФ экспэрты на дадзеным этапе ацэньваюць вельмі скептычна. МФВ патрабуе ад Беларусі рэформаў, Лукашэнка настойвае, што рэформаў ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG