Як паведамляе БелаПАН, такую просьбу беларускі бок перадаў прадстаўнікам Эўрапейскай камісіі ў кастрычніку.
Паводле інфармацыі экспэртаў, знаёмых з ходам перамоваў, Эўракамісія гатовая аказаць Беларусі тэхнічную дапамогу дзеля структурнага рэфармаваньня эканомікі і падтрымкі ў пытаньні ўступленьня краіны ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.
Вядома таксама, што пытаньне аб наданьні Беларусі макрафінансавай дапамогі будзе разглядацца Эўразьвязам з улікам палітычных фактараў, да якіх адносіцца выкананьне правоў чалавека.
Макрафінансавая дапамога ЭЗ надаецца краінам на індывідуальнай аснове. Яе мэта — падтрымаць дзяржаву на пэрыяд эканамічных пераўтварэньняў і структурных рэформаў. Макрафінансавую дапамогу можна атрымаць толькі як дадатак да крэдытнай праграмы Міжнароднага валютнага фонду.