Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю стралялі па літоўскай машыне


Ілюстрацыйнае фота. Украінскія памежнікі
Ілюстрацыйнае фота. Украінскія памежнікі

Для спыненьня парушальніка, які спрабаваў уцячы з пункту пропуску «Нові Яриловичі» (каля беларускай Новай Гуты па дарозе з Чарнігава на Гомель), украінскія памежнікі выкарысталі зброю, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

Грамадзянін Украіны на «Фордзе» зь літоўскай рэгістрацыяй спрабаваў уцячы ад памежнікаў, якія хацелі затрымаць яго за парушэньне правілаў транзыту транспартнага сродку. Ён зьдзейсьніў небясьпечны разварот і працягнуў рух, «стварыўшы відавочную пагрозу здароўю і жыцьцю працаўнікоў пункту пропуску», сьцьвярджаюць памежнікі. У адказ «памежнікі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў уверх і адзін стрэл па коле аўтамабіля з аўтамата Калашнікава».

Гэта спыніла парушальніка, ён быў затрыманы. Пра пацярпелых не паведамляецца. На мужчыну складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па двух артыкулах, за дзеяньні парушальніку давядзецца адказваць перад судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG