Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі — моцны землятрус



У Італіі адбыўся землятрус магнітудай 7,1. У цэлым шэрагу гарадоў разбураныя будынкі, у Рыме прыпыненая праца мэтро.

Пра гэта паведамляе РБК.

Землятрус магнітудай 7,1 адбыўся на глыбіні 1,5 км і адчуваўся на ўсёй тэрыторыі Італіі ад Бальцана да Бары. Дадзеных аб пацярпелых пакуль няма, аднак мясцовыя службы сьведчаць аб значных разбурэньнях.
Так, у горадзе Норча разбурана царква сьвятога Бэнэдыкта, а таксама мэрыя.

Газэта Repubblica указвае, што выратавальнікі пакуль ня могуць ацаніць наступствы землятрусу. Відавочцы кажуць, што ў цэлым шэрагу населеных пунктаў землятрус прывёў да разбурэньня жылых дамоў і пажараў.


У Рыме ў сувязі з землятрусам зачыненыя тры лініі мэтро.
27 кастрычніка ў цэнтральнай Італіі адбыліся два землятрусы магнітудай 6,0 і 5,4.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG