Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыі «Дзень памяці» ў Менску каля КДБ прынамсі пяць затрыманых


На ініцыятыву «Маладога фронту» людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акцыяй каля будынку КДБ ў Менску. Як паведамляе наш карэспандэнт, затрыманыя прынамсі пяць ўдзельнікаў акцыі. Гэта сустаршыня «Маладога фронту»​ Зьміцер Дашкевіч, грамадзкія актывісты Натальля Басалыга-Гарачка, Сяргей Пальчэўскі, Павел Пракаповіч і Ўладзь Яроменак.

29 кастрычніка 1937 году былі расстраляныя 132 прадстаўнікі беларускай інтэлектуальнай эліты. Паводле расстрэльнага сьпісу, які падпісалі ў тым ліку Сталін і Молатаў, былі забітыя выдатныя дзеячы культуры Беларусі Алесь Дудар, Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі ды яшчэ дзясяткі літаратараў, навукоўцаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і службоўцаў.

«Адны імёны расстрэльнага сьпісу 29 кастрычніка 1937 году — гэта, мусібыць, вечны прысуд карнай камуністычнай ідэалёгіі», — заявіў напярэдадні акцыі Зьміцер Дашкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG