Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае ЗША і іх саюзьнікам


North Korea -- file -- (FILES) This file photo taken on April 24, 2016 shows a picture released from North Korea's official Korean Central News Agency (KCNA) showing an underwater test-fire of a strategic submarine ballistic missile at an undisclosed loca
North Korea -- file -- (FILES) This file photo taken on April 24, 2016 shows a picture released from North Korea's official Korean Central News Agency (KCNA) showing an underwater test-fire of a strategic submarine ballistic missile at an undisclosed loca

КНДР здольная нанесьці папераджальны ўдар па Злучаных Штатах і іх саюзьніках, уключна зь Японіяй, «у выпадку нават найменшай правакацыі зь іх боку», перадае ТАСС, са спасылкай на камэнтар інфармацыйнага агенцтва ЦТАК.

Нагадаўшы, што Японія застаецца «заклятым ворагам карэйскага народа», інфармагенцтва асудзіла міністра замежных спраў гэтай краіны Фуміа Кісіду, які «выступае за ўзмацненьне ціску на Пхеньян у сувязі зь яго ракетнымі і ядзернымі выпрабаваньнямі».

«Наступальныя ядзерныя сродкі КНДР гатовыя да нанясеньня прэвэнтыўнага ўдару па яе ворагам у выпадку найменшай правакацыі зь іх боку ў інтарэсах абароны сувэрэнітэту народнай рэспублікі і права на існаваньне», — падкрэсьлівае ЦТАК.

Выступаючы на гэтым тыдні на прэс-канфэрэнцыі ў Токіё, Кісіда паведаміў, што ў японскім парлямэнце «праходзіла абмеркаваньне санкцый у дачыненьні да кампаній трэціх краін, якія вядуць сваю дзейнасьць з Паўночнай Карэяй. «У цяперашні час мы разглядаем некалькі варыянтаў рашэньня гэтай праблемы, уключаючы пашырэньне і ўзмацненьне санкцый», — дадаў міністар.

Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG