Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У небе над Сырыяй адбылося небясьпечнае збліжэньне самалётаў ЗША і Расеі


Расейскія самалёты ў небе над Сырыяй (ілюстрацыйнае фота)

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што расейскі зьнішчальнік і самалёт вайскова-паветраных сілаў ЗША зблізіліся на небясьпечную адлегласьць падчас палёту над тэрыторыяй Сырыі.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што расейскі зьнішчальнік і самалёт вайскова-паветраных сілаў ЗША зблізіліся на небясьпечную адлегласьць падчас палёту над тэрыторыяй Сырыі. Інцыдэнт адбыўся ўначы 17 кастрычніка.

Генэрал ВПС ЗША Джэфры Харыджан, вайскавод паветраных апэрацыяў ЗША на Блізкім Усходзе, назваў інцыдэнт «блізкім да сутыкненьня», інфармуе CNN. Абодва самалёты ляцелі з хуткасьцю сотняў кілямэтраў у гадзіну з выключанымі сыгнальнымі агнямі. Амэрыканскі самалёт апынуўся на адлегласьці менш за паўмілі (каля 800 мэтраў) ад расейскага зьнішчальніка. Паводле генэрала, расейскі зьнішчальнік суправаджаў расейскі выведны самалёт.

У пэрыяд росту напружанасьці паміж ЗША і Расеяй з нагоды ролі Масквы ў сырыйскім канфлікце такія інцыдэнты пацьвярджаюць, наколькі блізка да яшчэ большага абвастрэньня знаходзяцца адносіны паміж дзьвюма дзяржавамі, адзначае CNN.

Прадстаўнік Пэнтагона адзначыў, што калі б амэрыканскі і расейскі самалёты сутыкнуліся ў небе над Сырыяй, «наўрад ці хто-небудзь ацаніў бы гэта як бяскрыўдную памылку».

Генэрал Харыджан сказаў, што імавернасьць паветраных інцыдэнтаў узрасла ў апошнія шэсьць тыдняў у сувязі з узмацненьнем прысутнасьці амэрыканскіх ВПС у небе над паўночным захадам Сырыі. Менавіта ў гэтых раёнах разгортваецца наступ на горад Рака, які кантралюе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG