Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO ня хоча паўтарэньня халоднай вайны з Расеяй, — Столтэнбэрг


Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію ВВС, што NATO не шукае канфрантацыі з Расеяй і ня хоча паўтарэньня халоднай вайны.

Рашэньне разьмясьціць чатыры тысячы дадатковых вайскоўцаў NATO ва Усходняй Эўропе зьяўляецца сыгналам стрымліваньня, растлумачыў Столтэнбэрг.

Паводле яго, гэтае рашэньне павінна дапамагчы прадухіліць канфлікт, а не справакаваць яго.

Столтэнбэрг таксама запэўніў, што NATO ня лічыць, што Расея ўяўляе непазьбежную пагрозу. Альянс проста адказвае на разьмяшчэньне расейскіх войскаў на тэрыторыі Ўкраіны, а таксама на «ядзерную рыторыку», якую, паводле яго слоў, расейскі бок выкарыстоўвае для запалохваньня эўрапейскіх краінаў.

На гэтым тыдні Столтэнбэрг паведаміў, што 16 краінаў — чальцоў NATO гатовыя разьмясьціць войскі ва Ўсходняй Эўропе. Чатыры батальёны NATO пад камандаваньнем Канады, ЗША, Вялікай Брытаніі і Нямеччыны зьявяцца адпаведна ў Латвіі, Польшчы, Эстоніі і Літве. Батальёны будуць разьмешчаны ў пачатку 2017 году.

Рашэньне аб разьмяшчэньні чатырох батальёнаў было прынятае на саміце ў Варшаве гэтым летам.

Столтэнбэрг на гэтым тыдні таксама паведаміў, што краіны NATO заклапочаныя дзеяньнямі Расеі, асабліва актыўнасьцю войскаў паблізу межаў альянсу. У прыклад ён прывёў вайсковыя вучэньні ў Паўднёвай вайсковай акрузе Расеі і разьмяшчэньне ракетных комплексаў «Іскандэр» у Калінінградзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG