Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўкраінскай мяжы затрымалі беларуса, якога шукала Нямеччына з 2007 году за ўзброены напад


Ілюстрацыйнае фота (мяжа Беларусі і Ўкраіны)

«Ва Ўкраіну беларус ехаў учора ноччу. Падчас памежнага кантролю на яго спрацавала база дадзеных Інтэрпола. Яго яшчэ з 2007 года шукалі праваахоўнікі Нямеччыны як асабліва небясьпечнага злачынцу за ўзброены напад», — паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Украінскія памежнікі паінфармавалі пра затрыманьне беларуса Нацыянальнае бюро Інтэрполу ва Ўкраіне і перадалі яго супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Чарнігаўскай вобласьці.

Прозьвішча затрыманага грамадзяніна не называюць.

XS
SM
MD
LG