Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пры спробе пранікнуць на абʼект НАТО забіты адзін чалавек


Трэніровачны цэнтар Грузія-НАТО

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла імя чалавека, які быў забіты ў нядзелю пры спробе пранікнуць на ахоўную тэрыторыю трэніровачнага цэнтру Грузія — НАТО ў прыгарадзе Тбілісі, Крцанісі. Забіты — 23-гадовы жыхар западнагрузінскага гораду Зугдзідзі, бежанец з Абхазіі Гіга Шэнгелая. У міністэрстве абароны Грузіі лічаць інцыдэнт «узброеным нападам на ваенны абʼект», паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Гіга Шэнгелая і яшчэ некалькі чалавек спрабавалі трапіць на тэрыторыю навучальнага цэнтру і не рэагавалі на загады вартавога, які спачатку вусна папярэдзіў, некалькі разоў стрэліў у паветра і толькі затым адкрыў агонь на паражэньне. У выніку Гіга Шэнгелая забіты на месцы. Астатнім удалося ўцячы. Побач зь целам сьледчыя выявілі газавы пісталет, ліхтар, мабільны тэлефон і некалькі аўтаматных гільзаў.

Аб матывах Шэнгелая нічога не вядома. Аднак паведамляецца, што ягоны брат некалькі гадоў таму служыў на гэтай базе, але тады там яшчэ не было навучальнага цэнтру НАТО. Амбасадар ЗША ў Грузіі Ян Келі выказаў заклапочанасьць тым, што адбылося, заклікаўшы ўлады правесьці дбайнае расьсьледаваньне інцыдэнту. Падчас спробы пранікненьня на тэрыторыю вучэбнага цэнтра «Крцанісі» там не было замежных ваеннаслужачых або інструктараў. У верасьні ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця цэнтру прыняў удзел генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

XS
SM
MD
LG