Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магерыні зьняпраўдзіла інфармацыю аб знаходжаньні службоўцаў ЭЗ у самалёце, які разьбіўся на Мальце 


Найвышэйшая прадстаўніца Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньнях агульнай замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Фэдэрыка Магерыні зьняпраўдзіла інфармацыю аб знаходжаньні службоўцаў Эўрапейскага агенцтва аховы вонкавых межаў краін-чальцоў ЭЗ (Frontex) на борце самалёту, які разьбіўся на Мальце.

«Службоўцы ЭЗ ня маюць дачыненьня да самалёту, які пацярпеў авіякатастрофу на Мальце. Палёт ня быў зьвязаны зь якой-небудзь дзейнасьцю ЭЗ», — заявіла Магерыні.

Раней СМІ інфармавалі, што на Мальце разьбіўся самалёт з службоўцамі эўрапейскага агенцтва Frontex на борце. У прыватнасьці, адзначалася, што загінулі як найменей 5 чалавек. Самалёт павінен быў ляцець у кірунку лібійскага гораду Місурата.

XS
SM
MD
LG