Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя ААН выявілі яшчэ адзін факт ужываньня хімічнай зброі ў Сырыі


Сырыя. Ратавальнікі дапамагаюць пацярпеламу аднавіць дыханьне (архіўнае фота).

Пацьверджаны яшчэ адзін факт ужываньня сырыйскім рэжымам хімічнай зброі.

16 сакавіка 2015 году гелікоптэры сырыйскіх урадавых войскаў скінулі напоўненыя хлёрным газам бомбы над паселішчам Кмэнас пад Ідлібам. Гэтая інфармацыя зьмяшчаецца ў дакладзе Арганізацыі дзеля забароны хімічнай зброі, абнародаваным 21 кастрычніка Радаю бясьпекі ААН.

У дакумэнце адзначаецца, што існуюць доказы правядзеньня апэрацыі. Гелікоптэры скінулі «зь вялікай вышыні» кантэйнэры з выбуховымі прыстасаваньнямі. Пры ўдары аб зямлю выйшла таксычнае рэчыва, што прывяло да паражэньня насельніцтва, паведамляе «Нямецкая хваля».

Раней прадстаўнікі камісіі ААН, спэцыяльна скліканай для расьсьледаваньня фактаў ужываньня ў Сырыі хімічнае зброі, ужо абвінавачвалі Дамаск і джыхадыстаў у выкарыстаньні хлёрнага газу і іпрыту падчас баявых дзеяньняў у 2014 і 2015 гадах. Паводле Арганізацыі дзеля забароны хімічнай зброі, ахвярамі яго на поўначы Сырыі сталі ад 350 да 500 чалавек, ня менш за трынаццаць загінулі.

XS
SM
MD
LG