Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Модуль Schiaparelli разьбіўся падчас пасадкі на Марс


Пасадачны модуль Schiaparelli разьбіўся падчас пасадкі на паверхню Марса. Гібель апарата, як паведамілі сёньня ў Эўрапейскім касьмічным агенцтве, пацьвердзіў спадарожнік NASA. Да атрыманьня здымкаў са спадарожнікаў навукоўцы не прызнавалі пасадку няўдалай.

Schiaparelli павінен быў сесьці на паверхню Марса 19 кастрычніка, але перастаў падаваць сыгнал за 50 сэкунд да пасадкі. Апарат занадта рана адкрыў запасны парашут. Schiaparelli павінен быў пратэставаць тэхналёгіі пасадкі для будучых місій Эўрапейскага касьмічнага агенцтва. Навукоўцы паведамілі, што інфармацыя, якую модуль перадаў да збою, усё яшчэ мае каштоўнасьць для дасьледаваньняў.

Наступны этап місіі, у рамках якога плянуецца адпраўка першага эўрапейскага марсахода, заплянаваны на 2020 год. Пакуль невядома, як няўдача Schiaparelli паўплывае на пляны Эўрапейскага касьмічнага агенцтва па вывучэньні Марса.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG