Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор адключыў інтэрнэт заснавальніку Wikileaks Асанжу


Джуліян Асанж прамаўляе да журналістаў з балькона пасольства Эквадору ў Лёндане 5 лютага 2016 году.
Джуліян Асанж прамаўляе да журналістаў з балькона пасольства Эквадору ў Лёндане 5 лютага 2016 году.

Улады Эквадору афіцыйна пацьвердзілі, што абмежавалі доступ да інтэрнэту для заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа, каб ня ўмешвацца ў выбары ў ЗША.

Улады Эквадору афіцыйна пацьвердзілі, што абмежавалі доступ да інтэрнэту для заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа, каб ня ўмешвацца ў выбары ў ЗША.

У заяве міністэрства замежных спраў Эквадору падкрэсьліваецца, што рашэньне было прынятае бязь ціску з боку іншых краін. Урад Эквадору ня ўмешваецца ў выбарчыя працэсы і не выступае ў падтрымку якога-небудзь канкрэтнага кандыдата, — гаворыцца ў паведамленьні.

Пра тое, што Асанжу, які атрымаў палітычны прытулак у Эквадоры і жыве цяпер на тэрыторыі пасольства гэтай краіны ў Лёндане, нейкія «дзяржаўныя органы» адключылі доступ у інтэрнэт, стала вядома ў панядзелак. У твітэры WikiLeaks паведамляецца, што адключэньне адбылося неўзабаве пасьля публікацыі на сайце праекту прамоваў Гілары Клінтан у карпарацыі Goldman Sachs.

У аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што ня мае дачыненьня да спыненьня доступу Асанжа да інтэрнэту.

Сайт WikiLeaks ў апошнія дні публікуе дакумэнты, зьвязаныя з выбарчай кампаніяй у ЗША — у прыватнасьці перапіску дарадцы Хілары Клінтан Джона Падэсты. Джуліян Асанж раней заяўляў, што ў WikiLeaks маюцца дакумэнты, якія могуць «паўплываць» на ход кампаніі. Штаб Клінтан сьцьвярджае, што WikiLeaks атрымлівае дакумэнты ад расейскіх хакераў, зьвязаных са спэцслужбамі. Асанж гэтыя сьцьвярджэньні абвяргае. Масква адкідае абвінавачаньні ў датычнасьці да хакерскіх нападаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG