Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве праз пагрозу вулічных пратэстаў адмянілі прэмʼеру польскага фільму


У Кіеве адмянілі прэмʼеру мастацкай стужкі польскага рэжысэра Войцеха Смажоўскага «Валынь». Фільм распававядае пра масавыя забойствы польскага насельніцтва ўкраінскімі нацыяналістамі ў гады ІІ сусьветнай вайны. Адмовіцца ад паказу стужкі рэкамэндавала МЗС Украіны.

Прэмʼера была заплянаваная ў сталічным кінатэатры «Кіеў» з удзелам рэжысэра і ўкраінскіх гасьцей. Аднак у панядзелак МЗС Украіны зьвярнулася да Польскага Інстытуту ў Кіеве з «настойлівай рэкамэндацыяй» адмяніць імпрэзу з-за клопату ад «грамадзкім парадку».

У эфіры польскага Radio Zet справу пракамэнтаваў украінскі пасол у Варшаве Андрэй Дзяшчыца:

— Мы баяліся, што фільм можа выклікаць вулічныя пратэсты. У нас былі такія сыгналы. Сцэны фільму, вельмі натуралістычныя, ва Ўкраіне могуць выклікаць вельмі нэгатыўнае стаўленьне.

Прэмʼера «Валыні» ў Польшчы адбылася 7 кастрычніка. Сюжэт фільму адбываецца паміж 1939 і 1945 гадамі ў вёсцы, дзе жывуць украінцы, палякі і габрэі. Стужка распавядае пра забойствамі атрадамі Ўкраінскай паўстанцкай арміі каля 100 тысяч палякаў. Крытыкі зьвяртаюць увагу, што сцэны забойстваў у фільме жорсткія і рэалістычныя.

УПА змагалася падчас ІІ сусьветнай вайны супраць нацысцкай Нямеччыны і СССР. Ад вясны 1943 года ўкраінскія нацыяналісты зьдзяйсьнялі масавыя забойствы польскага насельніцтва Валыні, Палесься і Ўсходняй Галіцыі.

Валынская бойня выклікала помсту з боку палякаў, у выніку якой загінула 10-12 тысяч украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG