Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню намесьнікам кіраўніка НАТО стала жанчына — Роўз Гатмёлер


Роўз Гатмёлер (Rose Gottemoeller), 63-гадовая амэрыканка, 17 кастрычніка прыступіла да выкананьня абавязкаў намесьніка генэральнага сакратара НАТО. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі такую высокую пасаду ў НАТО заняла жанчына.

Раней Роўз Гатмёлер працавала ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША на пасадзе намесьніка дзяржсакратара. Яна добра валодае расейскай мовай, у яе паслужным сьпісе значыцца праца ў Маскоўскім цэнтры Карнэгі.

На пасадзе намесьніка генэрального сакратара НАТО Гатмёлер зьмяніла Аляксандра Вэршбоў, які займаў гэтую пасаду з 2012 году, а раней, з 2001 па 2005 год, працаваў паслом ЗША ў Расеі.

Кандыдатуру Роўз Гатмёлер на пасаду намесьніка кіраўніка НАТО прапанаваў у сакавіку сёлетняга году прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG