Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец адхіліў прапанову Губарэвіча стаць ягоным першым намесьнікам


Алесь Лагвінец узяў самаадвод на выбарах першага намесьніка старшыні руху «За свабоду».

Юрась Губарэвіч, які перамог на выбарах старшыні руху «За свабоду», прапанаваў пасаду свайго першага намесьніка свайму апанэнту Алесю Лагвінцу. Але Лагвінец гэтую прапанову не прыняў.

«Я лічу, што новага старшыню руху павінны атачаць людзі, якія гатовыя выконваць загады і гуляць у адной камандзе паводле пэўных правілаў. Усё ж у нас былі дзьве розныя стратэгіі, два розных бачаньня разьвіцьця руху», — патлумачыў ён.

Пасьля гэтага Юрась Губарэвіч прапанаваў абраць на пасаду першага намесьніка старшыні руху Галіну Скараход. Другім кандыдатам на гэтую пасаду стаў Алесь Таўстыка. У галасаваньні ў выніку перамагла Галіна Скараход.

Алесь Лагвінец у сваю чаргу падкрэсьліў, што, нягледзячы на сваю адмову ад пасады першага намесьніка, ён не зьбіраецца сыходзіць з руху «За свабоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG