Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшынём руху «За свабоду» абраны Юрась Губарэвіч


Новым старшынёй руху «За свабоду» стаў Юрась Губарэвіч — за яго прагаласавалі 59 з 115 дэлегатаў справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі арганізацыі, што адбываецца сёньня ў Менску. За галоўнага апанэнта Губарэвіча Алеся Лагвінца прагаласаваў 51 дэлегат.

Яшчэ адзін кандыдат на пасаду старшыні руху Алесь Таўстыка атрымаў 2 галасы. Тры бюлетэня былі прызнаны несапраўднымі. Негледзячы на паразу, Алесь Лагвінец пазытыўна ацаніў вынікі галасаваньне:

«Я быў кандыдатам, які ішоў, так бы мовіць, без згоды, які самы прымаў рашэньне — такі антынамэнклятурны кандытат. І я рады, што шалі вагаў былі прыкладна роўныя. То бок усё файна, усё клясна».

Перад галасаваньнем Юрась Губарэвіч заявіў, што ў выпадку перамогі прапануе пасаду першага намесьнік старшыні руху Алесю Лагвінцу.

«Па сябе ведаю, што гэта не самая горшая пасада, каб рэалізаваць свае амбіцыі і працаваць на карысьць арганізацыі. Рух не распадзецца», — запэўніў палітык.

Юрася Губарэвіча прапанавала вылучыць на пасаду старшыні Іна Кулей, Алеся Лагвінца прапанваў вылучыць Сяржук Бахун. Алесь Таўстыка быў самавылучэнцам. За два дні да зьезду руху Алесь Лагвінец выступіў з прапановай увесьці сустаршынства ў арганізацыі, каб цалкам выключыць магчымасьць расколу. Але Губарэвіч выказаўся супраць гэтай ініцыятывы.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG