Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 кастрычніка: абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры


Нобэлеўская ляўрэатка ў наліне літаратуры за 2015 год Сьвятлана Алексіевіч глядзіць Біблію Скарыны ў Празе.
Нобэлеўская ляўрэатка ў наліне літаратуры за 2015 год Сьвятлана Алексіевіч глядзіць Біблію Скарыны ў Празе.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — «Магія паэзіі. Магія Веры». Вечарына памяці брытанскай перакладчыцы Веры Рыч. Літаратурны музэй Максіма Багдановіча (Багдановіча, 7). Пачатак а 18-й.

Стакгольм — абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Менск — адкрыцьцё фотавыставы «Трайны партрэт». Праект арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску, сумесна з Цэнтрам імя Людвіга Заменгофа ў рамках Фэстывалю «Усход культуры — Іншае вымярэньне 2015». Нацыянальны Цэнтар сучасных мастацтваў (Някрасава, 3).


У гісторыі


1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі». Дзень 13 кастрычніка адзначаецца як дзяржаўнае сьвята ў ЗША пад назвай Дзень Калюмба.

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні К. Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.

1960 — З канвэера Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 — створаная Віцебская дыяцэзія.

У гэты дзень нарадзіліся


1847 — Эдвард Вайніловіч, беларускі й польскі палітычны і грамадзкі дзяяч, абшарнік, фундатар касьцёлу сьвятых Сымона й Алены ў Менску.

1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак.

1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.

1925 — Маргарэт Тэтчар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі (1979-1990).


У гэты дзень памерлі


1986 — Андрэй Бэмбель, скульптар, народны мастак Беларусі

2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.

Цытата


Чалавек можа ўлезьці на Эвэрэст для сябе. Але наверсе ён паставіць сьцяг сваёй краіны.


Маргарэт Тэтчар

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG