Пра гэта паведамляе сайт прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі.
Канфэрэнцыя пройдзе ў рамках праекту Emerging Europe, мэта якога — «прыцягнуць увагу амэрыканскай і эўрапейскай бізнэс-супольнасьцяў да пераваг супрацоўніцтва зь беларускімі кампаніямі».
Канфэрэнцыя ў Лёндане арыентаваная на дзелавую аўдыторыю — прадстаўнікоў бізнэсу і органаў дзяржкіраваньня ЭЗ, Брытаніі і Беларусі, кіраўнікоў кампаній зь фінансавых, гандлёвых і інвэстыцыйных сфэраў, аналітыкаў і вядучыя СМІ.
Парадак дня прадугледжвае вітальнае слова міністра эканомікі Беларусі, выступы кіраўніка беларускага аддзяленьня ЭБРР Франсіса Дэлэя і прадстаўніка Эўракамісіі.