Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін упершыню пасьля інцыдэнту са зьбітым Су-24 прыбыў у Турэччыну


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Стамбул для ўдзелу ў Сусьветным энэргетычным кангрэсе, паведамляе «Інтэрфакс».

Гэта першы візыт кіраўніка расейскай дзяржавы ў Турэччыну пасьля інцыдэнту з бамбавіком Су-24, які быў зьбіты турэцкім зьнішчальнікам. У Стамбуле Пуцін сустракаецца з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.

Расейскі Су-24 быў зьбіты паблізу сырыйска-турэцкай мяжы ў леташнім лістападзе. Пілёт бамбавіка загінуў. Улады Турэччыны сьцьвярджалі, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору краіны. Расея, адрынуўшы гэтыя абвінавачваньні, увяла санкцыі ў дачыненьні да Анкары.

27 чэрвеня Эрдаган ў лісьце да Пуціна выказаў шкадаваньне з нагоды гібелі расійскага пілёта. Пасьля гэтага Крэмль зьняў частку санкцый. У жніўні ў Пецярбургу Пуцін і Эрдаган правялі першыя перамовы пасьля абвастрэньня адносін паміж краінамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG