Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 кастрычніка: візыт у Беларусь прынца Майкла Кенцкага


Майкл Кенцкі
Майкл Кенцкі

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск —чалец брытанскай каралеўскай сям’і прынц Майкл Кенцкі наведвае Беларусь з працоўным візытам

Менск — прэсавая канфэрэнцыя дэпутаткі палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. Офіс АГП (вул. Веры Харужай, 22). Пачатак 13.30.

Барысаў — адборачны матч да чэмпіянату сьвету па футболу-2018 Беларусь-Люксэмбург. «Барысаў-арэна», пачатак у 21.45.

У гісторыі

1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.

1939 — падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1796 — Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930 — Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

1940 — Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

1943 — Валеры Галубовіч, беларускі гісторык.

1957 — Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі

1640 — памёр Мікалай Трызна, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1783 — памёр Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.

1833 — памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

1938 — У ГУЛагу памёр Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Пачаў публікавацца ад 1920 году. У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні». Распрацоўваў пытаньні літаратуразнаўства і эстэтыкі, дасьледаваў літаратурны працэс. Шэраг працаў прысьвяціў творчасьці Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, М. Чарота, З. Бядулі і іншых беларускіх пісьменьнікаў.

Цытата

«Любоў да Радзімы мае перадумовай веданьне мінулага свайго народу — яго перамог і паражэньняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысьліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. Памяць патрабуе клопату. Гэта тым больш тычыцца мінуўшчыны беларускага народу, які так часта апынаўся пад сьмерчам ваенных дзеяньняў і цярпеў незаменныя страты людзей, каштоўнасьцяў, духоўных скарбаў. Любоў да Радзімы не зьяўляецца, аднак, вынікам атрыманых ведаў^; хутчэй імкненьне да ведаў ёсьць вынік любові да Радзімы. Менавіта любоўю да Радзімы дыктуецца жаданьне прасякаць загадкі даўніны, даведвацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма, ці што засталося малапрыкметнымі сьлядамі ў скупых словах летапісаў і нешматлікіх дакумэнтах, што зацерлася гужам стагодзьдзяў, зацягнулася глухімі туманамі мінулых эпох».

Кастусь Тарасаў, з прадмовы да сваёй кніжкі «Памяць пра легенды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG