Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве аўтамабіль урэзаўся ў помнік Міхалу Жызьнеўскаму


У Кіеве кіроўца на вялікай хуткасьці ўехаў у помнік Нябеснай Сотні, які знаходзіўся на Эўрапейскай плошчы.

Як паведамляе партал dtp.kiev.ua, ДТЗ адбылося сёньня днём. Украінскі журналіст Назар Прыходзька ўдакладняе на сваім профілі ў Фэйсбуку, што гаворка ідзе пра помнік беларусу Міхалу Жызьнеўскаму.

Гэта адзін з двух помнікаў Жызьнеўскаму ў цэнтры Кіева. Яны знаходзяцца ў адлегласьці каля 100 мэтраў адзін ад аднаго. Зьнішчаны помнік стаяў на месцы, дзе, паводле відавочцаў, загінуў Жызьнеўскі.

«Кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс» ня справіўся з кіраваньнем і на хуткасьці ўрэзаўся ў помнік Нябеснай Сотні. Пасьля гэтага «Мэрсэдэс» адкінула на «Фольксваген» — гаворыцца на сайце dtp.kiev.ua.

Удар быў настолькі моцным, што ў аўтамабіляў спрацавалі падушкі бясьпекі. На месцы ДТЗ працуе патруль паліцыі. Чакаецца прыезд сьледча-апэратыўнай групы, каб правесьці экспэртызу на наяўнасьць алькаголю ў крыві кіроўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG